Читать онлайн книгу - «Нiчога новага, альбо Што забiла сабаку (на белорусском языке)». Страница 3

Автор книги: Рэй Брэдбери

Нават калi полымя ад сьвечак вакол труны кранулася фiранак, i апошнiя iскры панёс вецер...

Уся сям'я, патопленая ў сонечным сьвятле, сабралася вакол незнаёмца з плеценым кошыкам, чакаючы Бацькi, каб той падышоў i адкiнуў покрыва так, каб усе яны маглi апусьцiць туды свае рукi.

Гэты момант, як пазьней сказала Сузан, быў падобны да яшчэ аднаго чытаньня тэлефоннага даведнiка.